Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Страшны крызіс. Татальная ізаляцыя. Крах эканомікі». Каардынацыйная рада і Ціханоўская выказаліся пра Усебеларускі сход


Каардынацыйная рада заявіла, што Ўсебеларускі народны сход 11–12 лютага не стварыў нават бачнасьці падтрымкі ўлады з боку народу.

«Дэлегаты сходу былі „абраныя“ празь непразрыстыя працэдуры і з парушэньнем заканадаўства, у пераважнай большасьці імі сталі прадстаўнікі намэнклятуры і сілавых ведамстваў. Яны ня маюць ні легітымнасьці, ні маральнага права выказвацца ад імя беларускага народу», — адзначае Каардынацыйная рада.

«Каардынацыйная рада шкадуе, што ўлада не знаходзіць у сабе мужнасьці прызнаць рэальнае становішча спраў і адрэагаваць на грамадзкія запыты. Аднак мы ўпэўненыя, што так ня можа працягвацца доўга. Мы зноў заяўляем аб тым, што для аднаўленьня згоды ў грамадзтве неабходны паўнавартасны дыялёг аб шляхах вырашэньня палітычнага крызісу. Першым крокам дыялёгу зьяўляецца адмова ўлады ад рэпрэсій па палітычных матывах, а таксама вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных», — гаворыцца ў заяве.

Пра сход выказалася і лідэрка Сьвятлана Ціханоўская:

«За апошнія два дня ўсе нашы асьцярогі спраўдзіліся. Лукашэнка паказаў, якой будзе Беларусь пры ім. Гэта страшны крызіс. Татальная ізаляцыя. Крах эканомікі. І, як вынік, пагроза сувэрэнітэту. Але ці вырашыў гэта намэнклятурны сход хоць адну з нашых праблем? Не. І таму я не хачу гэта слухаць. Мая каманда распрацавала стратэгію перамогі беларусаў. Яна ўключае кожнага з вас».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG