Рашэньне было прынята праз тыдзень пасьля таго, як брытанскі мэдыярэгулятар адклікаў ліцэнзію на вяшчаньне кітайскай дзяржаўнай тэлевізіі на тэрыторыі Вялікай Брытаніі.
У заяве кітайскіх уладаў, аднак, гаворыцца пра забарону на вяшчаньне BBC не як пра адказныя меры, а як пра рэакцыю на «сур’ёзныя парушэньні» з боку брытанскага тэлеканала, які абвінавацілі ў падрыве нацыянальных інтарэсаў і нацыянальнага адзінства ў Кітаі.
BBC World News ня ўключаны ў большасьць пакетаў тэлеканалаў у краіне, аднак да сёньняшняга дня быў даступны, напрыклад, у многіх гасьцініцах.
Кіраўніцтва Бі-бі-сі выказала шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем уладаў КНР.
У адносінах паміж Лёнданам і Пэкінам у апошні час узрасла напружанасьць, галоўным чынам праз падзеі ў Ганконгу. Брытанія асудзіла дзеяньні Кітая, накіраваныя на абмежаваньне аўтаноміі Ганконга, і прапанавала грамадзянства патэнцыйна значнага колькасьці жыхароў гэтага горада — былой брытанскай калёніі.