Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі забаранілі рэтрансьляцыю 16 расейскамоўных тэлеканалаў


Нацыянальная рада электронных СМІ Латвіі (NEPLP) 9 лютага вырашыла забараніць рэтрансьляцыю 16 расейскамоўных тэлеканалаў, паведаміў старшыня праўленьня NEPLP Івар Абаліньш.

Абаліньш патлумачыў, што рашэньне было прынятае з прычыны адсутнасьці ў краіне афіцыйных прадстаўнікоў гэтых каналаў. Гэткая сытуацыя, дадаў ён, не дазваляе ўладам высьветліць думку ўладальнікаў каналаў адносна жаданьня працягнуць вяшчаньне на тэрыторыі Латвіі.

У сьпіс тэлеканалаў, якім з 10 лютага забаронена рэтрансьляцыя ў Латвіі, трапілі: REN TV Baltic, НТВ МІР Baltic, Karusel International, «НТВ Сериал», «НТВ Стиль», «НТВ Право», «Киномикс», «Наше новое кино», «Родное кино», «Индийское кино», «Кинокомедия», «КВН ТВ», «Кухня ТВ», «Бокс ТВ» і HD Life.

Днём раней Абаліньш паведаміў, што NEPLP забараніла трансьляцыю каналу «Россия РТР», канстатаваўшы «распальваньне нянавісьці» ў перадачы «60 хвілін» на гэтым тэлеканале.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG