Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіму Знаку выставілі новыя абвінавачаньні


Максім Знак
Максім Знак

Юрыста штабу Віктара Бабарыкі Максіма Знака 10 лютага абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357) і ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні ім (ч. 1 арт. 361-1).

Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Дзьмітры Лаеўскі ў «Фэйсбуку».

Пазьней стала вядома, што гэткія ж абвінавачаньні прадʼявілі Марыі Калесьнікавай.

Юрыста і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі 8 верасьня.

Яго абвінавацілі ў закліках да дзеяньняў, накіраваных на шкоду вонквай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці (3/361).

У канцы сьнежня 2020 году Генэральная пракуратура завяла супраць Максіма Знака і іншых сяброў Каардынацыйнай рады крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньня ім з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

«Ніякіх законных падставаў ні для аднаго з абвінавачаньняў няма, — напісаў Лаеўскі. — Мы, вядома ж, пазмагаемся. За Макса. І яшчэ за тое, каб калі-небудзь тут права пачалі рабіць з свабоды, годнасьці і справядлівасьці, а ня з чорнай гумы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG