Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зіма патрыярха, або Канстытуцыйны трук Лукашэнкі


Якую канстытуцыйную рэформу прапанаваў Лукашэнка падчас выступу на Ўсебеларускім народным сходзе? Навошта ён падрабязна расказваў пра праграму ягоных апанэнтаў, хоць і карыкатурызаваўшы яе? Што ён прапанаваў моладзі, канстатаваўшы прорву паміж сабой і маладымі людзьмі? Ці прагучалі прапановы, як жа забясьпечыць народнае адзінства?

Абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Тацяна Чуліцкая і Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

  • Лукашэнка са жніўня шмат разоў мяняў свае пляны, зараз памяняў чарговым разам
  • Ён сказаў, што пасьля рэфэрэндуму на пачатку 2022 году адбудуцца выбары. Калі — не сказаў. Можа, і ў 2025 годзе
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Сыходзіць з улады ён не зьбіраецца
  • УНС зьбіраюцца ператварыць у канстытуцыйны, вышэйшы прадстаўнічы орган
  • Як я зразумеў, Лукашэнка імкнецца ўзначаліць гэты орган. Гэта схема Назарбаева

Чуліцкая

  • Раней Лукашэнка казаў пра канстытуцыйную рэформу больш упэўнена
  • Цяпер ён крыху супакоіўся, і цяпер не відавочна, што гэты варыянт для яго актуальны
  • Будзе касмэтычнае пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў паміж цэнтрам і ўладай на месцах
Тацяна Чуліцкая
Тацяна Чуліцкая
  • Калі ня будзе пратэставай актыўнасьці, канстытуцыйная рэформа будзе адкладацца ўсё далей
  • Я думаю, што ў межах УНС будзе створаны прэзыдыюм, які рэальна і будзе кіраваць краінай, а на чале яго стане Лукашэнка
  • Важны трэнд — прыцягненьне ва ўладныя структуры вайсковых людзей
  • Сёньня Лукашэнка ўвесь час спрачаўся са сваімі апанэнтамі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG