Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі адрэгавала на заклікі правесьці акцыі пратэсту падчас праўладнага сходу


Наглядная агітацыя да Ўсебеларускага народнага сходу 11-12 лютага.
Наглядная агітацыя да Ўсебеларускага народнага сходу 11-12 лютага.

Напярэдадні пачатку Ўсебеларускага народнага сходу органы ўнутраных спраў папярэдзілі пра захады дзеля грамадзкай бясьпекі.

Гэта зьвязана ў тым ліку з прыбыцьцём у Менск вялікай колькасьці дэлегатаў.

«Асноўная задача супрацоўнікаў міліцыі ў гэтыя дні — папярэдзіць правапарушэньні, растлумачыць правілы паводзінаў і меры адказнасьці. Праваахоўнікі не дапусьцяць несанкцыянаваных акцый на фоне важнага грамадзка-палітычнага мерапрыемства», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце МУС Беларусі.

У ведамстве заявілі, што «правапарадак будзе забясьпечаны, супрацьпраўныя дзеяньні спыненыя, а кожнаму такому факту дадзеная прававая ацэнка».

Раней у тэлеграм-каналах зьявіліся заклікі адказаць на «неканстытуцыйны сход» акцыямі пратэсту.

Тым часам, экс-сілавік а прадстаўнік ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал» Ігар Макар выступіў з публічным заклікам адмовіцца ад акцыяў 11-12 лютага. Ён паведаміў са спасылкай на ананімныя крыніцы, што ў гэтыя дні ў сталіцу сьцягнуць вялікую колькасьць сілавікоў — большую, чым магчымая колькасьць пратэстоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG