Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пра магчымы продаж дзяржпрадпрыемстваў: Усё вернецца народу Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на інфармацыю пра магчымыя пляны ўладаў прадаць сыстэмаўтаваральныя беларускія прадпрыемствы.

«Я хачу нагадаць усім: „Беларуськалій“, „Гродна-Азот“ і БМЗ — гэта дзяржаўныя прадпрыемствы, і яны належаць народу Беларусі. Перамовы пра іх продаж паказваюць рэальную розьніцу паміж чалавекам, які хоча выратаваць дзяржаву, і злачынцам, які ратуе толькі свае кішэні, што пусьцеюць», — напісала Ціханоўская.

Яна лічыць, што Лукашэнка «гатовы пакінуць пасьля сябе нават выпаленую зямлю, калі гэта дасьць яму рэсурсы, каб далей удаваць зь сябе прэзыдэнта».

Ціханоўская адзначыла, што Лукашэнка — «гэта проста грамадзянін, які летась страціў сваю легітымнасьць», і што ўгоды зь ягоным рэжымам незаконныя.

«Усе ягоныя дамоўленасьці пра продаж заводаў ды іншых актываў будуць перагледжаны. А ўся дзяржаўная маёмасьць, якую ён вырашыў раздаць, вернецца да свайго ўладальніка — народу Беларусі», — падсумавала Ціханоўская.

Пры канцы студзеня швэдзкі эканаміст Андэрс Ослунд у інтэрвію Свабодзе заявіў, што Расея хацела б купіць «Беларуськалій», «Гродна-Азот» і «Нафтан».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін хоча, каб «Уралкалий» і «Уралхим» набылі «Беларуськалій» і «Гродна-Азот». Гэта павінна быць танна, бо альтэрнатыўных пакупнікоў няма, — казаў Ослунд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG