Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Санкт-Пецярбургу прыняў пазоў да расейскага прапагандыста за абразу беларусаў


Сёньня ў эфіры тэлеканалу «Дождж» генэральны дырэктар юрыдычнай кампаніі «Пэрсона» Юлія Канопчанка дала камэнтар з нагоды пазову да Канстанціна Прыдыбайлы за ягоныя абразьлівыя выказваньні пра ўсіх беларусаў.

Заяўнікамі выступілі 25 беларусаў і беларусак, якія лічаць сваім доўгам прыцягнуць да адказнасьці гэтага супрацоўніка RT.

Прыморскі суд гораду Санкт-Пецярбургу прыняў пазоў да разгляду 3 лютага. Паводле закону РФ суд мае 5 працоўных дзён, каб прыняць або не прыняць пазоў у вытворчасьць. Але на практыцы гэты тэрмін часта парушаецца.

27 сьнежня ў эфіры з Уладзімірам Салаўёвым Прыдыбайла назваў беларусаў тупымі і палітычна няграматнымі людзьмі.

  • Канстанцін Прыдыбайла нарадзіўся ў Варкуце, жыў у Іжэўску. У 2006 годзе разам з бацькамі пераехаў на радзіму ў Гомельскую вобласьць. Скончыў БДУ па спэцыяльнасьці «сацыяльная псыхалёгія». Кар’еру ў журналістыцы пачынаў на радыё. Вёў перадачу «Добрай раніцы, Беларусь» на «Беларусь-1». Пераехаў у Расею. Працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара на рэгіянальным канале Life78, пасьля намесьнікам галоўнага рэдактара на «Радио Комсомольская правда». У 2020 годзе як карэспандэнт Russia Today асьвятляў падзеі ў Беларусі, у жніўні затрымліваўся міліцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG