Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму палітвязьню Дубкову, у Расеі Навальнаму — 2 гады і 8 месяцаў калёніі. Найважнейшае 2 лютага


Дзьмітры Дубкоў у судзе
Дзьмітры Дубкоў у судзе

Найважнейшыя падзеі 2 лютага.

Суд Савецкага раёну Менску асудзіў палітвязьня Дзьмітрыя Дубкова на 7 гадоў. Гэта адзін з двух найбольш суворых прысудаў у поствыбарчы пэрыяд.

Блогера, аўтара Youtube-каналу «Слуцк для жизни» Ўладзімера Няронскага асудзілі на тры гады калёніі агульнага рэжыму. Гэта першы прысуд фігурантам так званай «справы Ціханоўскага».

Tut.by: Экспэртыза паказала, што голас на стужцы пра «лягеры для востракапытных» належыць Карпянкову.

Міністэрства абароны пачало праверку па факце сьмерці старшага прапаршчыка, які праходзіў службу ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам.

107 былых працаўнікоў «Беларуськалію» і яшчэ 30 чалавек зь іншых прадпрыемстваў і заводаў працягваюць страйкаваць у Салігорску.

Расея адкладае на два гады пачатак выплатаў па крэдыце на будаўніцтва Беларускай АЭС.

Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны.

Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) прагаласавала за пацьверджаньне Латвіі адзіным гаспадаром чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году пасьля рашэньня адклікаць турнір зь Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG