Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Можаце яшчэ 10 спраў завесьці, вас не ўратуе», — Калесьнікава пра адмову перасьледаваць сілавікоў за яе выкраданьне


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

Летась 10 верасня Марыя Калесьнікава падала заяву аб пачатку крымінальнай справы супраць людзей, якія арганізавалі яе выкраданьне, пагражалі ёй і сілком спрабавалі вывезьці зь Беларусі.

Сьледчы камітэт вырашыў не разглядаць заяву і перадаў у Міністэрства ўнутраных спраў. Там заяўніцы адмовілі, перадае прэс-служба прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Віктара Бабарыкі.

«Рашэньне, ці пачынаць крымінальную справу, прымае „міністэрства“, у якім намесьнікі асабіста арганізавалі і зьдзейсьнілі тыя злачынствы, — спасылаецца прэс-служба на Калесьнікаву. — 27 студзеня прыйшла адмова ва ўзбуджэньні справы. Ці зьдзіўленая я? Не! Там, у кабінэце Карпянкова, спадары Казакевіч і Паўлючэнка ва ўсіх падрабязнасьцях расказалі, што мяне чакае, калі я не пакіну краіну: СІЗА, турма, зьневажальныя надгляды, падарванае здароўе, забыцьцё. Я забуду пра кнігі (Харары, Хокінг, чао!), пра музыку, бо мне пераламаюць пальцы. 25 гадоў у калёніі буду яму, Казакевічу, форму шыць, якую ён будзе апранаць пад асаблівыя нагоды».

Марыя Калесьнікава заявіла, што будзе далей зьвяртацца ў Генэральную пракуратуру і ў суд, «нават калі на яе хоць 10 спраў павесяць».

«Вас гэта ўжо не ўратуе, вы гэта зрабілі! Вы гэта ведаеце, я ведаю, вашы міністры ведаюць, кіраўнік дзяржавы ведае, калегі і саўдзельнікі ведаюць, сьведкі, якіх нямала, вашыя дзеці, жонкі, вашы бацькі, сябры і блізкія. Вы гэта зрабілі!», — падсумавала Марыя Калесьнікава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG