Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочая БМЗ, якая зьехала зь Беларусі, расказала, чаму большасьць калег не падтрымала страйку


Ларыса Шанюк заявіла аб даручэньні да нацыянальнага страйку. Архіўнае фота.
Ларыса Шанюк заявіла аб даручэньні да нацыянальнага страйку. Архіўнае фота.

Ларыса Шанюк, якая ў сярэдзіне лістапада далучылася да страйку на Беларускім мэталюргічным заводзе, была вымушаная зьехала з краіны. Яна адпрацавала на прадпрыемстве 31 год.

Ларыса Шанюк распавяла, што стала адбывацца на БМЗ пасьля таго, як уладу ў Беларусі ўзяў Аляксандар Лукашэнка, піша zubr.media.

Найлепшым дырэктарам заводу Шанюк назвала Юрыя Феакцістава, які вырашаў процьму праблем, зь якімі да яго зьвярталіся рабочыя. Але залаты час заводу, на думку былой рабочай БМЗ, скончыўся менавіта з прыходам да ўлады Лукашэнкі.

«У першы ж яго прыезд на наша прадпрыемства пасьля выбараў ён нібы мімаходзь сказаў, што ня можа так быць, каб у міністраў і прэзыдэнта зарплата была меншай, чым у дырэктара заводу і сталявара. Зарплаты зьнізіў разоў у 5-8, у мяне асабіста ўпала з $200 да $40. Гэта цяпер зразумела, у чым справа была. А тады ўсе спасылаліся на „цяжкасьці пераходнага пэрыяду“».

Дырэктара Феакцістава неўзабаве арыштавалі і трымалі ў камэры, а потым выпусьцілі праз адсутнасьць складу злачынства. Пасьля сталі мяняцца дырэктары, а з 2003 году завод, па словах Шанюк, «пачаў пераўтварацца ў зону». Пачаліся звальненьні за любыя праявы нязгоды ці нязручныя пытаньні. Звальнялі ў тым ліку ўнікальных спэцыялістаў.

Участак працы самой Шанюк прызналі месцам бяз шкодных вытворчых фактараў, што зусім не адпавядала рэчаіснасьці. На іншы ўчастак перавесьці адмовіліся, зрэзалі заробак ёй і іншым супрацоўнікам. Новы ідэоляг аказаўся чалавекам з «органаў» з «турэмнымі мэтадамі».

Ларыса Шанюк прызнае, што ў часткі завадчанаў не хапала падрыхтоўкі да пратэсту.

«Атрымалася, што часткова прапаганда спрацавала. Часткова — абыякавасьць да ўсяго, што адбываецца, і думка, што гэта дзесьці з кімсьці адбываецца, а зь імі нічога ня здарыцца. Яшчэ страх. Крэдыты. У кожнага свае праблемы. Напэўна, толькі пусты халадзільнік вымусіў бы рабочых пасьці ў страйк».

Як выводзілі з залі асуджаных за спробу страйку работнікаў БМЗ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG