Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве завяршылася судовае пасяджэньне ў справе Навальнага. Відэатрансьляцыя

Юлія Навальная прыбыла на судовы працэс над Аляксеем Навальным
Юлія Навальная прыбыла на судовы працэс над Аляксеем Навальным

Сіманаўскі суд Масквы на выязным пасяджэньні ў будынку Маскоўскага гарадзкога суду замяніў расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму ўмоўны прысуд 3,5 года турмы на рэальны тэрмін у калёніі агульнага рэжыму. Тэрмін будзе паменшаны на 10 месяцаў, якія падсудны адбыў пад хатнім арыштам.

Радыё Свабода і тэлеканал «Настоящее время» вялі жывую трансьляцыю.


Напярэдадні маскоўскае ўпраўленьне МУС Расеі паведаміла, што перакрые некалькі вуліц, якія вядуць да будынку Маскоўскага гарадзкога суду. Штаб палітыка заклікаў прыхільнікаў прыйсьці і падтрымаць Навальнага. З раніцы аўторка супрацоўнікі АМАПу сталі ланцужком перад пешаходным пераходам каля брамы будынка, перадае «Новая газета». Дакумэнты правяраюць яшчэ на выхадзе з суседняй станцыі мэтро.

XS
SM
MD
LG