Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праверка прыйшла яшчэ ў адну краму з нацыянальнай сымболікай

Крама беларускіх сувэніраў, ілюстрацыйнае фота
Крама беларускіх сувэніраў, ілюстрацыйнае фота

У краму «Мой родны кут» у Маларыце на Берасьцейшчыне наведаліся кантралёры з інспэкцыі аховы працы.

У майстэрню цікавых рэчаў з сапраўднай вышыўкай «Мой родны кут» прыйшлі інспэктары з Маларыцкага райвыканкаму, паведамляе «Белсат».

Прычыны візыту не ўдакладняюцца, чыноўнікі кажуць, што гэта «плянавы агляд».

Фактычна па ўсёй краіне месцы гандлю нацыянальнымі рэчамі і сувэнірамі адчуваюць ціск, многія гаспадары і супрацоўнікі затрыманыя ці арыштаваныя — як у менскіх крамах Symbal.by і «Мой модны кут».

XS
SM
MD
LG