Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая яшчэ адна журналістка Tut.by — Надзея Калініна


Надзея Калініна пасьля вызваленьня з Акрэсьціна 4 жніўня 2020 году
Надзея Калініна пасьля вызваленьня з Акрэсьціна 4 жніўня 2020 году

Як паведаміў партал TUT.BY , на яго карэспандэнтку Надзею Калініну складзены адміністрацыйны пратакол. За што — невядома.

Днём 29 студзеня яна перастала выходзіць на сувязь. Калініна спрабавала патрапіць на сход дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Менску, які адбываўся ў ДК «Камволь».

Пазьней стала вядома, што журналістка знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна Менску. Пакуль Калініна знаходзілася ў РУУС, да яе не пусьцілі адваката.

Зараз яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.

71 дзень знаходзіцца ў зьняволеньні журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч. Ёй прад’яўленае абвінавачваньне ў «разгалошваньні мэдычнай таямніцы, якое мела цяжкія наступствы». Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Барысевіч вязьнем сумленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG