Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянскія ініцыятывы запатрабавалі спыніць ціск на «Офіс правоў людзей з інваліднасьцю» ды іншыя арганізацыі


На прэзэнтацыі «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю», архіўнае фота
На прэзэнтацыі «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю», архіўнае фота

Дадатковыя праверкі атрыманьня некамэрцыйнымі арганізацыямі замежнай бязвыплатнай дапамогі і запужваньне актывістаў маюць на мэце ўскладненьне іх дзейнасьці, гаворыцца ў супольнай заяве арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасьці. 

У заяве адзначаецца, што ў 2020 годзе беларускія ўлады прынялі дэкрэт № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе», які дадаткова пагоршыў ранейшыя абмежаваньні доступу НКА да замежнага фінансаваньня. У прыватнасьці, спынілі апэрацыі папулярных краўдфандынгавых плятформаў MolaMola і Ulej.

У пачатку 2021-га пачаліся ператрусы і агляды ў грамадзкіх арганізацыях і крымінальны перасьлед іх чальцоў. У заяве арганізацыі патрабуюць:

  • спыніць ціск на «Офіс правоў людзей з інваліднасьцю» ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак;
  • спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю, неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды іншых;
  • спыніць практыку застрашваньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніц унутры Беларусі, так і з-за мяжы, ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні;
  • неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі грамадзянаў краіны.

Заяву падпісалі:

  1. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
  2. Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend)
  3. Праваабарончы цэнтар «Вясна»
  4. Простае таварыства «Ініцыятыва Forb»
  5. Human Constanta
  6. Беларускі Хэльсынскі камітэт
  7. «Аналітычная группа «ЦЕТ»
  8. «ЭўраБеларусь»
  9. «Цэнтар сацыяльных інавацыяў»
  10. «Горадзенскі дзіцячы госьпіс»
  11. Праваабарончы рух «Наша Беларусь»
  12. Задзіночаньне беларускіх студэнтаў
  13. Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  14. «Экадом»
  15. «Неруш»
  16. «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
  17. «Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ»
  18. «Фонд імя Льва Сапегі»
  19. Урбаністычная ініцыятыва «Добры горад»
  20. «Друзья Нёмана»
  21. «Экапраект»
  22. Праваабарончы цэнтар «Прававая дапамогу насельніцтву»
  23. Беларускі ПЭН-цэнтар
  24. Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава
  25. Вiцебскае грамадзкае аб’яднаньне «Самакiраваньне i грамадзтва»
  26. Прававая ініцыятыва
  27. «АБФ — Актыўным Быць Файна»
  28. Установа «Цэнтар сучаснай культуры «Бегущая черепаха»
  29. «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  30. Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар
  31. «Грамадзянскі форум»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG