Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенаму журналісту Андрэю Аляксандраву прад’явілі абвінавачаньне


Андрэй Аляксандраў

Пра гэта БелаПАН паведаміла ягоная адвакатка Вольга Карпушонак.

Па якім менавіта артыкуле абвінавачваюць Аляксандрава, невядома, бо адвакатка знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Аднак, як паведаміў 15 студзеня намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, у дачыненьні да журналіста распачатая справа па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Ён падазраецца ў фінансаваньні пратэставай дзейнасьці.

«Адчувае Андрэй сябе добра, усё неабходнае ў яго ёсьць, усяго хапае. Сукамэрнікі цалкам адэкватныя, умовы нармальныя», — адзначыла адвакат.

Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня па падазрэньні ў фінансаваньні пратэставай дзейнасьці — у прыватнасьці ў тым, што аплачвалі штрафы людзей, затрыманых падчас акцый, кампэнсавалі кошт іх утрыманьня ў ЦІП і ізалятарах. Паводле інфармацыі МУС, неабходныя для гэтага сродкі яны атрымлівалі з-за мяжы.

14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў працаваў намесьнікам дырэктара ў 2014–2018 гадах, прайшоў трохгадзінны ператрус у рамках расьсьледаваньня справы, заведзенай па артыкуле 342 КК у дачыненьні да Аляксандрава. Канфіскаваныя рукапісныя запісы, фінансавая дакумэнтацыя, каля дзесяці жорсткіх дыскаў працоўных кампутараў, жорсткі дыск сэрвэра лякальнай сеткі.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясьцілі Аляксандрава і Злобіну палітычнымі вязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG