Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн падчас размовы з Пуціным згадаў пра Навальнага і Ўкраіну


Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін
Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у аўторак пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Гэта была першая размова Байдэна з расейскім лідэрам з моманту ўступленьня новага прэзыдэнта на пасаду.

Як адзначаецца ў паведамленьні прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі, падчас размовы прэзыдэнт Байдэн выказаў заклапочанасьць шэрагам крокаў расейскіх уладаў, уключаючы заключэньне пад варту крытыка Крамля Аляксея Навальнага.

У размове з Пуціным Байдэн таксама падкрэсьліў, што яго адміністрацыя вывучае маштабную кібэратаку на амэрыканскі ўрад SolarWinds, у якой падазраюць расейскіх хакераў, і сьцьвярджэньні аб тым, што Расея прапаноўвала талібам грашовую ўзнагароду за забойства амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.

Па словах Псакі, сярод пытаньняў, закранутых у ходзе размовы, была прапанова Байдэна аб прадаўжэньні тэрміну дзеяньня дагавора СНВ-3 на пяць гадоў.

Яна таксама адзначыла, што прэзыдэнт выказаў рашучую падтрымку сувэрэнітэту Ўкраіны «перад абліччам расейскай агрэсіі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG