Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены Лукашэнкам палітоляг Васкрасенскі апублікаваў 213 прозьвішчаў вязьняў, якіх ён прапануе для амністыі


Палітвязьні на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка 2020. Пасьля гэтай сустрэчы Юрыя Васкрасенскага вызвалілі.
Палітвязьні на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка 2020. Пасьля гэтай сустрэчы Юрыя Васкрасенскага вызвалілі.

Колішні палітвязень Юры Васкрасенскі назваў людзей, пра амністыю якіх будзе прасіць улады.

Арганізатар «Круглага стала беларускай апазыцыі» Юры Васкрасенскі зьбіраецца на Ўсебеларускім сходзе 11–12 лютага заклікаць улады да палітычнай амністыі. 26 студзеня зьявіўся сьпіс грамадзян, якіх Васкрасенскі прапануе амніставаць, паведаміў сайт ягонай арганізацыі.

У сьпісе 213 прозьвішчаў, многія з гэтых людзей палітвязьні. Гэта палітык Павал Севярынец, журналісткі Кацярына Барысевіч, Дар’я Чульцова, Кацярына Андрэева, Вольга Класкоўская, адвакат Максім Знак, затрыманы на «плошчы Пераменаў» мянчук Сьцяпан Латыпаў, міліцыянт Дзьмітры Кулакоўскі, блогеры Ігар Лосік, Дзьмітры Казлоў, Сяргей Ціханоўскі, Уладзімер Няронскі, актывісты ЗБС Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, бізнэсовец Эдуард Бабарыка і ягоны бацька, экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзыдэнты краіны Віктар Бабарыка, праваабаронца Леанід Судаленка і многія іншыя.

Васкрасенскі лічыць, што дзяржава можа зрабіць крокі па палітычнай амністыі адносна гэтых грамадзян, якія «паддаліся эмоцыям і якія не рабілі ніякіх гвалтоўных дзеяньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG