Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы падрыхтавалі 80 пытантьняў ураду Беларусі ад імя Камітэту супраць катаваньняў ААН


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

Беларускі Хэльсінскі камітэт і Праваабарончы цэнтар «Вясна» папрасілі Камітэт ААН супраць катаваньняў накіраваць ураду Беларусі свае пытаньні.

БХК і «Вясна» падрыхтавалі больш за 80 пытаньняў і тэмаў да шостага пэрыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь, які будзе прадстаўлены на 70-й сэсіі Камітэту супраць катаваньняў ААН.

Пытаньні разьмеркаваныя па двух разьдзелах: пытаньні па інстытуцыйнай аснове барацьбы з катаваньнямі і жорсткім абыходжаньнем, і пытаньні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 году і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі.

Згодна з аналізам праваабаронцаў, ад моманту прыняцьця Камітэтам супраць катаваньняў апошніх заключных заўваг па пятым пэрыядычным дакладзе Рэспублікі Беларусь (CAT/C/BLR/CO/5), урад не прадэманстраваў ніякага прагрэсу па выкананьні рэкамэндацый ні на заканадаўчым узроўні, ні на практыцы.

Адсутнасьць эфэктыўных інструмэнтаў па папярэджаньні і рэагаваньні на акты катаваньняў, на думку праваабаронцаў, — адна з прычын падзей 9-13 жніўня і наступных месяцаў, калі тысячы грамадзян зазналі катаваньні, і ніхто з сілавікоў і чыноўнікаў не панёс ніякай адказнасьці за іх.

У Беларусі да цяперашняга часу ня створаны Нацыянальны прэвэнтыўны мэханізм прадухіленьня катаваньняў, Крымінальны кодэкс не крыміналізуе ўсе акты катаваньняў паводле Канвэнцыі супраць катаваньняў, няма рэальнага грамадзкага кантролю за месцамі прымусовага ўтрыманьня, адсутнічаюць гарантыі незалежнасьці сьледчых органаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG