Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эканамічны шантаж». Афіцыйныя прафсаюзы паскардзіліся на санкцыі Эўразьвязу


Чэрвень 2020 году. Прадстаўнікі дзяржаўных прафсаюзаў зьбіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Лукашэнкі

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ад імя беларускіх рабочых напісала ліст у Міжнародную арганізацыю працы. У ім прафсаюзныя дзеячы абурыліся эканамічнымі санкцыямі Эўразьвязу.

У лісьце ФПБ падкрэсьліваецца, што ўвядзеньне санкцый не «адпавядае патрабаваньням працоўных Беларусі», як гэта падаецца прадстаўнікамі з-за мяжы.

«Эўрапейскія палітыкі, мабыць, лічаць, што маюць права абмяжоўваць і ўціскаць правы працаўнікоў іншых краін. Атрымліваецца, мы павінны застацца бяз працы, без заработнай платы. Як у такім выпадку нам утрымліваць свае сем’і, вучыць дзяцей?»

Афіцыйныя прафсаюзы заклікалі працоўных іншых дзяржаў праявіць салідарнасьць і паўплываць на ўрады сваіх краін, якія, ужыўшы эканамічныя санкцыі, «заняліся эканамічным шантажом і парушылі асновы міжнароднага права».

У лісьце напісана, што Эўрапейскім зьвязам «неабгрунтавана, безь якіх-небудзь пацьверджаньняў», уведзены санкцыі ў дачыненьні дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.

У Беларусі і ў замежжы тым часам працягваюцца акцыі салідарнасьці зь беларускімі працоўнымі, якіх звольнілі зь дзяржаўных заводаў і арганізацый за іх палітычную пазыцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG