Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унутраныя войскі МУС закупляюць відэарэгістратары на 1,5 мільёна рублёў


Архіўнае фота. Вайскоўцы ўнутраных войскаў едуць у цэнтар Менску, дзе пратэстоўцы выйшлі на «Марш новай Беларусі». 23 жніўня 2020 году
Архіўнае фота. Вайскоўцы ўнутраных войскаў едуць у цэнтар Менску, дзе пратэстоўцы выйшлі на «Марш новай Беларусі». 23 жніўня 2020 году

Унутраныя войскі МУС абвясьцілі тэндэр на закуп відэарэгістратараў і камплектуючых да іх на агульную суму 1,5 мільёна рублёў.

Гаворка ідзе пра 1364 пэрсанальныя відэарэгістратары і 97 тэрміналаў зарадкі, архіваваньня дадзеных відэарэгістратараў. На відэарэгістратары плянуюць патраціць 791,1 тысячы рублёў, на тэрміналы зарадкі — 715,5 тысячы рублёў.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў байцоў унутраных войскаў актыўна задзейнічаюць у разгонах мірных акцый пратэсту ў Беларусі.

У міліцыянтаў і супрацоўнікаў ДАІ пры нясеньні службы відэарэгістратары, паводле інструкцыі, заўсёды павінны быць уключаныя, у тым ліку для фіксацыі «правапарушэньняў у дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

Запісы зь відэарэгістратараў цяпер таксама выкарыстоўваюць у судзе, каб пацьвердзіць віну падсуднага. У той жа час былі выпадкі, калі судзьдзі адмаўлялі адвакатам на просьбу прадэманстраваць на паседжаньні запісы зь відэарэгістратараў сілавікоў, каб даказаць невінаватасьць падсуднага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG