Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 57% беларускіх гатэляў і рэстаранаў летась былі стратнымі


Карыкатура пра харчаваньне

Замест прыбытку ад сваіх паслуг гатэлі і рэстараны панесьлі ў 2020 годзе страты на 25,9 млн беларускіх рублёў. Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што галіна адкацілася адразу на некалькі гадоў.

Рэнтабэльнасьць продажаў у сфэры HoReCa (Hotel — Restaurant — Cafe/Catering) апусьцілася з +5,5% у 2019-м да −2,7% у 2020-м. У 2020 годзе каля 57,4% кампаній – флягманаў галіны панесьлі страты ад рэалізацыі прадукцыі, а яшчэ 32,4% паказалі нізкую рэнтабэльнасьць, якая не перавышала 5%, піша фінансавы рэсурс banki24.by:

«Першая хваля каранавірусу вясной і летам выпрабавала на трываласьць гатэлі і рэстараны. У той час, як дзяржаўныя прадпрыемствы атрымалі фінансавыя ўліваньні на мільярды рублёў, прыватнікам улады не далі ніякай палёгкі. Другая ж хваля пандэміі дадаткова прайшлася па іх. Хоць у Беларусі няма строгіх карантынных захадаў, як у большасьці краін Эўропы, продажы за верасень упалі на 12,7%, за кастрычнік — на 13,7%, за лістапад — на 24,8%, а за сьнежань ужо на 26,6%».

Агулам за 2020 год пасьля лютага не было ніводнага месяца, калі таваразварот грамадзкага харчаваньня выйшаў бы на ўзровень 2019 году. За 12 месяцаў продажы скараціліся на 20%, хоць у 2019-м прадэманстравалі рост на 9,3%. Як адзначаюць аналітыкі сайту, «галіна адкацілася адразу на некалькі гадоў таму».

Адзначаецца, што арганізацыі ў сфэры грамадзкага харчаваньня ў пачатку 2021 году зноў адчулі вялікую няўстойлівасьць. У навагоднія сьвяты галіна атрымала другі ўдар пасьля ўсіх стратаў мінулага году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG