Увечары 24 студзеня ў кватэры на вуліцы Сыракомлі ў Менску выбухнуў акумулятар тэлефону Nokia 3310, які быў падлучаны да разэткі. Ад выбуху пацярпеў школьнік, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Падлетак 2005 году нараджэньня атрымаў апёкі, яго шпіталізавалі з дыягназам «тэрмічны апёк левага сьцягна». Падразьдзяленьні МНС на месца здарэньня не прыцягвалі, інфармацыю пра выбух акумулятара ратавальнікі атрымалі ўжо ад мэдыкаў.