Пра гэта паведамляе выданьне «Новое время» са спасылкай на Sky News.
Наркабарон быў арыштаваны ў амстэрдамскім аэрапорце з дапамогай супрацоўнікаў фэдэральнай паліцыі Аўстраліі.
Як адзначаецца, яго сапраўднае імя — Цзэ Чы Лоп, ён грамадзянін Канады, які нарадзіўся ў Кітаі. Лічыцца, што праз кіраваны ім міжнародны злачынны сындыкат «Сэм Гор» у Аўстралію трапляе значная колькасьць наркатычных рэчываў.
Даход сындыкату ад продажу мэтамфэтаміну ў 2018 годзе мог скласьці 17 мільярдаў даляраў.
Фэдэральная паліцыя Аўстраліі пацьвердзіла, што будзе супрацоўнічаць з генэральным пракурорам Нідэрляндаў з мэтай экстрадыцыі 57-гадовага затрыманага.
У апэрацыі па яго арышту ўдзельнічалі 20 паліцэйскіх агенцтваў па ўсім сьвеце. Злачынцу адсочвалі 10 гадоў. Аўстралійскія СМІ назвалі яго арышт найважнейшым дасягненьнем нацыянальнай паліцыі за два дзесяцігодзьдзі.
Раней Цзэ Чы Лоп правёў дзевяць гадоў у турме пасьля арышту па абвінавачаньні ў незаконным абароце наркотыкаў у ЗША ў 1990-х гадах.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com