Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская фэдэрацыя сучаснага пяціборства расказала пра шкоду ад пераносу чэмпіянату сьвету зь Менску


Спаборніцтвы ў сучасным пяціборстве, фэхтаваньне — адзін зь яго відаў

Фэдэрацыя яшчэ не сфармавала пазыцыю адносна пераносу чэмпіянату сьвету зь Беларусі ў іншую краіну. Але яе старшыня заявіў пра вялікую шкоду.

Намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі сучаснага пяціборства Аляксандар Ігнацьеў расчараваны пераносам чэмпіянату сьвету зь Беларусі, яго цытуе «Трыбуна».

«Гэта істотная шкода. Мы прыклалі нямала сілаў на стадыі падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету. Яго адмена — нечаканы ўдар для нас».

Чэмпіянат сьвету па пяціборстве і лазэрным бегу з 7 па 13 чэрвеня меў прыняць Менск, але 22 студзеня яго афіцыйна перанесьлі ў іншую краіну з прычыны нестабільнай сытуацыі ў Беларусі. Плянавалася, што спаборніцтвы стануць кваліфікацыйнымі на Алімпійскія гульні ў Токіё.

Па словах Ігнацьева, пытаньні кампэнсацыі Менску за пазбаўленьне права прымаць чэмпіянат сьвету яшчэ абмяркоўваюцца. А сама нацыянальная фэдэрацыя вызначае сваю пазыцыю адносна такога рашэньня.

Раней зь Менску перанесьлі чэмпіянат сьвету па хакеі. Беларускі фонд спартовай салідарнасьці змагаецца за перанос з краіны этапу Кубка сьвету па фрыстайле і некаторых іншых прадстаўнічых міжнародных турніраў. На думку Фонду, у Беларусі недарэчна праводзіць спаборніцтвы, пакуль у дзяржаве каля 200 палітвязьняў, а крымінальныя справы супраць сілавікоў, вінаватых у зьбіваньні людзей, катаваньнях і забойствах, не заводзяцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG