Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс імпічмэнту Трампа пачнецца пасьля 8 лютага


Дональд Трамп, 20 студзеня 2021 г.
Дональд Трамп, 20 студзеня 2021 г.

Працэс імпічмэнту былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пачнецца ў тыдзень, які пачынаецца 8 лютага. Пра гэта заявіў лідэр дэмакратычнай большасьці ў Сэнаце ЗША Чак Шумэр.

«Голас Амэрыкі» адзначае, што працэс імпічмэнту быў перанесены на два тыдні, каб Сэнат атрымаў магчымасьць зацьвердзіць намінантаў прэзыдэнта Джо Байдэна на ключавыя пасады і абмеркаваць шэраг законапраектаў.

Аб перанясеньні даты пачатку імпічмэнту прасіў лідэр рэспубліканскай меншасьці Сэнату Мітч Макконэл, каб Трамп атрымаў больш часу для падрыхтоўкі да працэсу. Макконэл заявіў, што слуханьні адносна імпічмэнту могуць пачацца ўжо 9 лютага.

Трамп стаў першым прэзыдэнтам у гісторыі ЗША, у дачыненьні да якога двойчы алася працэдура імпічмэнту. Для таго, каб Сэнат прызнаў яго вінаватым, сэнатарам-дэмакратам патрабуецца падтрымка як мінімум 17 сэнатараў-рэспубліканцаў.

Дадатковае галасаваньне спатрэбіцца, каб забараніць Трампу весьці барацьбу за дзяржаўныя пасады. Трамп дапускаў магчымасьць таго, што прыме ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у 2024 годзе.

Пачаць працэдуру імпічмэнту Трампа кангрэсмэны вырашылі 13 студзеня, абвінавачваючы яго ў «падбухторваньні да паўстаньня». Выступаючы на мітынгу ў Вашынгтоне 6 студзеня, Трамп каторы раз заявіў, што «выбары былі скрадзеныя».

Пасьля гэтага выступу некалькі сотняў ягоных прыхільнікаў уварваліся ў будынак Капітолія падчас сумеснага пасяджэньня абедзьвюх палат Кангрэсу, на якім павінны былі зацьвердзіць вынікі выбараў. Заканадаўцаў тэрмінова эвакуавалі з будынку. Падчас штурму Капітолію загінула адна прыхільніца Трампа, усяго паведамлялася пра пяцёх загінулых 6 студзеня, адзін зь іх — паліцыянт.

Трампу ўжо спрабавалі абвясьціць імпічмэнт у 2019 годзе (Палата прадстаўнікоў прагаласавала за), але рашэньне не прайшло праз Сэнат.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG