Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд арыштаваў беларускага байца Аляксея Кудзіна на два месяцы


Аляксей Кудзін
Аляксей Кудзін

Дамадзедаўскі суд Масквы на два месяцы арыштаваў беларускага байца-цяжкавагавіка Аляксея Кудзіна. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на журналіста Аляксандра Люцікава.

Кудзіна затрымалі 21 студзеня ў Маскве на запыт беларускіх уладаў. Чакаецца, што да 1 сакавіка будзе вырашанае пытаньне аб экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь.

Нагадаем, Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладачанскага гарадзкога парку 10 жніўня. Адпусьцілі 21 жніўня, узбудзіўшы ў дачыненьні да яго крымінальную справу і абраўшы меру стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту.

Больш за 300 спартоўцаў папрасілі не дапусьціць экстрадыцыі шматразовага чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна з Расеі ў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG