Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала ўнесьці ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу судзьдзяў і сілавікоў, якія білі людзей


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Ціханоўская прыбыла ў Талін для ўдзелу ў віртуальным пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН аб свабодзе СМІ ў Беларусі ў фармаце Arria.

Экс-кандыдатка у прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што не плянуе браць удзел у наступных выбарах у Беларусі. Як піша «Інтэрфакс», яна прапанавала пашырыць санкцыйныя захады супраць беларускіх структур улады.

«Раней гвалт супраць нязгодных быў фізычным. Цяпер у турмах знаходзяцца ня толькі палітвязьні, але і людзі, якім не прад’явілі абвінавачаньняў. Можа быць, іх не катуюць, але яны пакутуюць у турмах кожны дзень», — заявіла яна ў пятніцу на прэс-канфэрэнцыі ў Таліне.

У сувязі з гэтым яна лічыць, што санкцыі «важна ўжываць ня толькі ў дачыненьні да вышэйшых чыноў. Важна ўвесьці ў гэты сьпіс судзьдзяў, работнікаў сілавых структур, якія білі людзей. Перад тым, як зьбіваць людзей, яны павінны зразумець, што іхныя дзеці ня змогуць нічога зрабіць у Эўропе».

На яе думку, санкцыі эфэктыўна ўзьдзенічаюць на ўладу.

Ціханоўская дадала, што «на гэты момант я ня буду браць удзел у наступных выбарах».

Пры гэтым міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу, які прымаў удзел у канфэрэнцыі ў онлайн-рэжыме, выказаў думку, што «санкцыі працуюць. Яны паказалі крохкасьць рэжыму Лукашэнкі».

Міністар лічыць, што Захаду варта «падтрымліваць выразную палітычную пазыцыю. Адзінае выйсьце — новыя празрыстыя выбары».

«Па-другое, важна, каб Захад працягваў палітыку санкцый. Цяпер санкцыі ўжытыя ў дачыненьні да 88 асобаў і 7 кампаній, гэты сьпіс трэба павялічыць. Па-трэцяе, патрэбна падтрымка, напрыклад, у пытаньні вакцын, у якім Аляксандар Лукашэнка атрымаў поўны правал», — дадаў Рэйнсалу.

Ціханоўская прыбыла ў пятніцу ў Талін для ўдзелу ў віртуальнай пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у фармаце Arria аб свабодзе СМІ ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG