Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Юрася Дзешука прызналі падазраваным у крымінальнай справе, ён у ізалятары ў Лідзе


Юрась Дзяшук, архіўнае фота

Затрыманы 20 студзеня ў Бярозаўцы Лідзкага раёну незалежны журналіст Юрась Дзяшук застанецца за кратамі сама меней на 72 гадзіны.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, Юрася Дзяшука прызналі падазраваным у крымінальнай справе паводле артыкулу аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу) і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Лідзе да прыняцьця рашэньня аб меры стрыманьня.

Пра гэта БАЖ паведамілі родныя Юрыя Дзешука.

Калегі і сваякі мяркуюць, што затрыманьне Юрася Дзешука зьвязана з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зьняволеньня Вітольда Ашурка.

Тады людзі ў залі суду абурыліся неадэкватным тэрмінам і скандавалі «Ганьба!», «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!».

20 студзеня ў Лідзе і Бярозаўцы міліцыя затрымала многіх, хто за дзень да таго прысутнічаў на абвяшчэньні прысуду актывісту.

Юрась Дзяшук таксама быў на прысудзе, але на відэакадрах, якія потым распаўсюджваліся ў сацсетках, відаць, што ён заняты выключна журналісцкай працай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG