Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзкім раёне затрымалі незалежнага журналіста


Журналіст Юрась Дзяшук
Журналіст Юрась Дзяшук

У горадзе Бярозаўка Лідзкага раёну затрымалі незалежнага журналіста Юрася Дзешука.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, яго вязуць у аддзяленьне міліцыі ў Ліду.

Калегі не выключаюць, што затрыманьне Юрася зьвязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі 18 студзеня ў судзе палітвязьня Вітольда Ашурка.

Вырак палітыку — 5 гадоў зьняволеньня — прысутныя ў залі сустрэлі гучнымі воклічамі «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!»

20 студзеня ў Лідзе затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі ў суд падтрымаць іншага актывіста, адміністратара тэлеграм-каналу «Дошка ганьбы Ліда» Івана Касьпяровіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG