Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пакінуў Белы дом за тры гадзіны да інаўгурацыі Байдэна


Трамп пакідае Белы Дом, 20 студзеня 2020.
Трамп пакідае Белы Дом, 20 студзеня 2020.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пакінуў Белы дом. Гэта адбылося за тры гадзіны да інаўгурацыі Джо Байдэна. Адыходзячы кіраўнік дзяржавы вылецеў з тэрыторыі рэзыдэнцыі на ўрадавым верталёце і неўзабаве прызямліўся на базе Эндрус для правядзеньня разьвітальнай цырымоніі.

У сваім заключным слове ў якасьці прэзыдэнта Трамп паабяцаў «заўсёды змагацца» за амэрыканцаў і пажадаў адміністрацыі Байдэна «посьпеху». «Вы неверагодныя людзі. Гэта вялікая краіна. Для мяне вялікі гонар і прывілей быць вашым прэзыдэнтам», — сказаў ён прысутным, сярод якіх былі члены яго сям’і і прыхільнікі.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства не было віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса, які разьвітаўся з Трампам напярэдадні. Іх адносіны з Трампам сапсаваліся пасьля таго, як прэзыдэнт, па словах Пэнса, не зрабіў захадаў дзеля абароны кангрэсмэнаў падчас штурму Капітолія, сьцьвярджаюць амэрыканскія СМІ.

Паводле дадзеных CNN, гаворка ідзе пра першае за тыдзень зьяўленьне Трампа на публіцы. У апошнія суткі ён падпісаў дакумэнт аб памілаваньні амаль 150 чалавек, многія зь якіх былі абвінавачаныя ў махлярстве, а таксама адмяніў свой падпісаны на пачатку 2017 году ўказ аб забароне на лабіраваньне на карысьць замежных дзяржаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG