Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт прыпыніў праверку Вячаслава Барка на распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Ксёндз Вячаслаў Барок
Ксёндз Вячаслаў Барок

Полацкі аддзел Сьледчага камітэту прыпыніў праверку «фактаў распаўсюду» ксяндзом Вячаславам Барком матэрыялаў, якія могуць паводле свайго характару зьмяшчаць заклікі, скіраваныя на распальваньне экстрэмізму і нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь.

«Такое паведамленьне я атрымаў і цяпер дзялюся гэтай весткай. Паведамленьне СК выводзіць мяне з падвешанага стану. Бо пасьля таго, як я ў якасьці сьведкі 12 лістапада 2020 году быў выкліканы ў аддзел Сьледчага камітэту, бачачы, што адбываецца вакол, усьведамляў, што ад статусу крымінальніка мяне аддзяляе адзін крок. Сёньня я разумею: тым, хто распачынаў тую брудную справу, не ўдалося зрабіць заключны крок да майго зьняволеньня», — пракамэнтаваў Вячаслаў Барок у сацсетках.

Пасьля допыту ў раённым аддзеле Сьледчага камітэту ў Расонах была распачатая праверка зьместу блогаў ксяндза на YouTube, Facebok і Instagram. Цяпер праверку прыпынілі, падставай названае «неатрыманьне вынікаў экспэртызы», гаворыцца ў лісьце ведамства.

На пачатку леташняга сьнежня Вячаслаў Барок быў асуджаны на 10 сутак арышту за рэпост малюнка дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера «Стоп лукашызм». Суд угледзеў у дзеяньнях сьвятара «прапаганду нацысцкай сымболікі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG