Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адзінокую маці асудзілі за «гвалт над міліцыянтам»


Ілюстрацыйнае фота

Паводле абвінавачваньня, яна прычыніла міліцыянту фізычны боль, пабоі і парвала куртку, калі спрабавала перашкодзіць затрыманьню пратэстоўца

19 студзеня ў Берасьці агучылі прысуд 29-гадовай адзінокай маці Дарʼі Паляковай. Паводле абвінавачваньня, яна прычыніла міліцыянту фізычны боль, пабоі і парвала куртку, калі спрабавала перашкодзіць затрыманьню пратэстоўца, — паведаміў Tut.by.

Пацярпелы міліцыянт на судзе сказаў, што ня можа сьцьвярджаць, што куртку парвала менавіта Палякова, удараў яна не наносіла, а калі сьціскала руку, прычыніла «нязначны» боль.

Суд пакараў Дарʼю Палякову двума гадамі «хатняй хіміі» і 10 рублямі на кампэнсацыю маральнай шкоды.

Дарʼя Палякова адна выхоўвае дваіх малых дзяцей. Яе муж памёр летась.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG