Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жлобіне без ацяпленьня і гарачай вады засталося 86 жылых дамоў


Жлобін, жылы дом

Аварыя на цеплатрасе раніцай 19 студзеня пазбавіла гарачай вады цэлыя кварталы жылых дамоў, дзіцячыя садкі і школу. Пазьней праблему ліквідавалі.

Сыстэма цеплазабесьпячэньня ў Жлобіне ня вытрымала выпрабаваньня вялікімі маразамі. Раніцай праз аварыю на цеплатрасе паўгорада засталося без цяпла і гарачай вады, паведаміў Tut.by.

Мясцовыя ратавальныя службы расказалі, што а 4-й раніцы адбыўся прарыў на трубаправодзе цеплатрасы дыямэтрам у 500 мм. Усяго без гарачай вады і ацяпленьня засталіся 86 шматкватэрных жылых дамоў, 3 дзіцячыя садкі і школа.

Работы для ліквідацыі праблемы пачаліся неадкладна і трывалі некалькі гадзін. Сайт жыльлёвага прадпрыемства «Уником» паведаміў, што цеплазабесьпячэньне ў Жлобіне цалкам аднавілася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG