Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халадней за ўсё было ў Слуцку. 17 студзеня маразы абнавілі адразу 5 тэмпэратурных рэкордаў у Беларусі


Карціна Міхася Сеўрука «Зіма ў вёсцы», 1936 год.
Карціна Міхася Сеўрука «Зіма ў вёсцы», 1936 год.

У ноч з 16 на 17 студзеня мінімальная тэмпэратура ў Беларусі склала амаль −29 градусаў. 

Абсалютныя мінімумы абнавіліся 17 студзеня на пяці мэтэастанцыях Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласьцей, паведамляе БелаПАН.

Як і напярэдадні, самая нізкая тэмпэратура была ў Слуцку — 28,7 градуса ніжэй за нуль (16 студзеня — 26,8). Пабіты рэкорд 34-гадовай даўнасьці.

Абноўленыя мінімумы таксама ў Клічаве — 25,3, Езярышчы — 24, Валожыне — 21,2 і Амсьціславе — 19,6.

Абсалютны мінімум ночы для ўсёй Беларусі зафіксавалі 17 студзеня 1940 году ў Барысаве. Тады быў 41 градус марозу.

Рэкорды тэмпэратуры зафіксавалі ўжо другую ноч запар. У наступныя дні, па прагнозах сыноптыкаў, вялікія маразы захаваюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG