Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месца зьняволенага Бабарыкі ў «Белгазпрамбанку» прызначылі Ермакову


Аляксандар Лукашэнка і кіраўніца часовай адміністрацыі «Белгазпрамбанку» Надзея Ермакова абмяркоўваюць сытуацыю ў банку, 1 жніўня.

Ермакова з 15 чэрвеня да 10 сьнежня 2020 года ўзначальвала часовую адміністрацыю па кіраваньні «Белгазпрамбанкам», якую ўвёў Нацбанк.

Рада дырэктараў «Белгазпрамбанку» зацьвердзіла старшынёй праўленьня банку Надзею Ермакову, паведамляецца на сайце банка.

З 11 сьнежня 2020 года абавязкі старшыні праўленьня банка выконвала намесьніца старшыні Ірына Патапава. Новае праўленьне было сфарміравана з дзейных топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку».

11 чэрвеня 2020 года галаўным офісе «Белгазпрамбанку» прайшлі ператрусы. Былі затрыманыя некалькі топ-мэнэджараў банку, якіх падазравалі ў легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, і ўхіленьне ад выплаты падаткаў.

Гэтыя дзеяньні былі прынятыя пасьля таго, як былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка, які ім кіраваў 20 гадоў да траўня мінулага года, заявіў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі. Расейскія акцыянэры банку — «Газпромбанк» і «Газпром» — абвінавацілі Нацбанк Беларусі ў «незаконных дзеяньнях па прызначэньні в. а. старшыні праўленьня і в. а. намесьніка старшыні праўленьня» ў Белгазпрамбанку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG