Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакатаў Віктара Бабарыкі не пускаюць да падабароннага ў СІЗА


Віктар Бабарыка роўна за тыдзень да арышту

Да палітвязьня, экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах Віктара Бабарыкі ў СІЗА не дапускаюць адвакатаў. Сустрэчы праходзяць толькі ў будынку КДБ у прысутнасьці трэціх асобаў.

Адвакат Віктара Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі сказаў Tut.by, што цяпер сустрэчы дазваляюць толькі ў адміністрацыйным будынку Камітэту дзяржбясьпекі дзеля вывучэньня матэрыялаў крымінальных справаў. Абарона высьвятляе, у чым прэтэнзіі КДБ, і рыхтуецца да працэсу.

Пазыцыя адвакатаў нязьменная ад пачатку крымінальных справаў — Віктар Бабарыка ні ў чым не вінаваты. Дзьмітры Лаеўскі адзначае, што «ёсьць шмат аргумэнтаў за невінаватасьць», і па заканчэньні азнаямленьня з усімі матэрыяламі справаў адвакат паабяцаў даць больш разгорнутае меркаваньне.

Пры гэтым, па словах адваката, фатаграфаваць матэрыялы крымінальнага сьледзтва супраць Бабарыкі супрацоўнікі КДБ не дазваляюць. Лаеўскі адзначыў, што яшчэ тыдзень будзе доўжыцца вывучэньне ўсіх матэрыялаў, а затым справу могуць накіраваць пракурору. Адвакат чакае, што сытуацыя ў крымінальнай справе высьветліцца да канца студзеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG