Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць маладых людзей, якія расьпісалі шчыты амапаўцаў. Адной з падсудных інкрымінуюць абразу Лукашэнкі


Сілавікі ў Менску, верасень 2020

Суд Кастрычніцкага раёну Менску пачаў разгляд крымінальнай справы  навучэнцаў каледжу сфэры абслугоўваньня Софʼі Малашэвіч і Ціхана Клюкача.

Іх абвінавачваюць у тым, што яны расьпісалі балёнчыкамі шчыты супрацоўнікаў АМАП, а таксама бралі ўдзел у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Акрамя таго, дзяўчыну абвінавачваюць у публічнай абразе прэзыдэнта. Паводле пракурора, Софʼя «наўмысна і супрацьпраўна» дэманстравала плякат з надпісам, які ў зьневажальнай форме «абразіў дзейнага прэзыдэнта Лукашэнку А. Р.».

Таксама, мяркуючы па матэрыялах справы, Малашэвіч не рэагавала на заклікі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, «удзельнічала ў масавым упартым і бесьперапынным парушэньні грамадзкага парадку».

Найперш гэта тычыцца падзеяў 6 верасьня, калі маладыя людзі дайшлі да міліцэйскага ланцуга і расьпісалі з балёнчыкаў шчыты амапаўцаў.

Падчас допыту Ціхан Клюкач заявіў, што яны наўмысна выходзілі на акцыі пратэсту, каб акрэсьліць сваю грамадзянскую пазыцыю.

Праваабаронцы прызналі Софʼю Малашэвіч і Ціхана Клюкача палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG