Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках


Андрэй Аляксандраў (зьлева) і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. Архіўнае фота.
Андрэй Аляксандраў (зьлева) і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. Архіўнае фота.

Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі ў рамках крымінальнай справы, заведзенай упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску.

Пра гэта паведаміла БелаПАН яго адвакатка. Пра якую справу гаворка і ў якім статусе знаходзіцца затрыманы, яна не ўдакладніла, бо дала падпіску аб неразгалошваньні.

Абаронца паспрабуе наведаць Аляксандрава ў ізалятары на Акрэсьціна.

Журналіст Андрэй Аляксандраў падазраецца ў дачыненьні да дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Ён затрыманы ў якасьці падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэксу, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Кацярына Гарлінская.

«Гэты грамадзянін затрыманы ў сувязі з выяўленьнем датычнасьці да дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, якія адбыліся на тэрыторыі Менску. Гэта артыкул 342 КК. У цяперашні момант ягоны статус — падазраваны», — сказала яна.

Андрэй Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня. Амаль суткі родныя і калегі ня ведалі пра яго месцазнаходжаньне. 13 студзеня дырэктар БелаПАН адправіўся ў міліцыю пісаць заяву аб зьнікненьні чалавека, і там высьветлілася, што Аляксандраў у Кастрычніцкім РУУС Менску.

Абставіны затрыманьня журналіста невядомыя. Разам з Андрэем узялі пад варту яго дзяўчыну, яна цяпер таксама на Акрэсьціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG