Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вучыць арабскую мову, займаецца ёгай, верыць у перамены», — бацька анархіста Дзядка расказаў пра чарговае зьняволеньне сына. ВІДЭА


Аляксандар Дзядок.
Аляксандар Дзядок.

Аляксандар Дзядок 30 гадоў працаваў у судовай сыстэме, быў сьледчым, пракурорам і судзьдзёй. Звольніўся ў 2009-м. Праз год яго сына Мікалая затрымалі па справе аб «нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі» і асудзілі на 4,5 года пазбаўленьня волі.

Стаўшы блогерам, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок шмат выказваўся пра падзеі ў Беларусі. 11 лістапада 2020 году супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі яго, моцна зьбіўшы. Пазьней на тэлебачаньні паказалі пакаяльны ролік з удзелам Міколы.

Цяпер Аляксандар Дзядок зноў змагаецца за вызваленьне сына і заклікае ўсіх сваякоў палітычных зьняволеных публічна казаць пра тое, што адбываецца зь іх роднымі.


У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра адукацыю і працу сына, пра катаваньні і побыт у турме, а таксама выказаў думку, як зьвязаны ягоны ўласны сыход з судовай сыстэмы Беларусі з крымінальным перасьледам сына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG