Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Беларусі заявілі пра 40 пратэстоўцаў, затрыманых у сьвяточныя дні


Вольга Чамаданава
Вольга Чамаданава

У МУС сказалі, што акцыі былі «нешматлікія і малалюдныя». Падлікі праваабаронцаў сьведчаць аб тым, што затрыманых больш за лічбу, якую далі сілавікі.

Акцыі пратэсту ў выходныя і сьвяточныя дні былі малалюднымі, у Менску затрымалі 40 чалавек, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

«У асноўным грамадзяне зь незарэгістраванай сымболікай рабілі кароткатэрміновыя „маршы“ па дваровых тэрыторыях, не забываючы пры гэтым фатаграфавацца і выкладваць фота ў сеткі з камэнтарамі аб удзеле ў масавых акцыях».

Яна дадала, што акцыі праводзіліся ў розных месцах Менску: людзі зьбіраліся ў групы, выстройваліся ланцужкамі, ладзілі адзінкавыя пікеты.

У цэлым абстаноўка ў краіне ў сьвяточныя дні, паводле ацэнак МУС, была спакойнай і кантраляванай. Па словах Чамаданавай, супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС «забясьпечылі максымальнае рэагаваньне» на ўсе паведамленьні грамадзянаў аб злачынствах і здарэньнях, а таксама «прынялі неабходныя меры для гарантаваньня грамадзкай бясьпекі ў месцах правядзеньня нешматлікіх і маламаштабных несанкцыянаваных акцыяў і пікетаў».

Тым часам праваабаронцы ў сваіх падліках за 7-10 студзеня назвалі больш затрыманых, чым МУС, — 42 чалавекі, пры гэтым адзначыўшы, што сьпіс няпоўны і будзе дапаўняцца.

Пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі працягваюцца ў Беларусі 155 дзён запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG