Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўную царкву папярэдзілі пра парушэньні і могуць забараніць яе дзейнасьць у Беларусі


Жанчына працірае абразы пасля набажэнства ў праваслаўнай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Ашмяне.
Жанчына працірае абразы пасля набажэнства ў праваслаўнай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Ашмяне.

Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў вынес папярэджаньне Беларускай праваслаўнай царкве.

У папярэджаньні гаворыцца, што царква абавязаная прытрымлівацца Канстытуцыі і закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыяў». Калі парушэньне паўторыцца цягам году, суд можа пазбавіць Беларускую праваслаўную царкву юрыдычнага статусу і забараніць яе дзейнасьць у Беларусі.

У артыкуле 16 Канстытуцыі забараняецца дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, скіраваная супраць сувэрэнітэту Беларусі і канстытуцыйнага ладу. А ў артыкуле 8 закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыяў» гаворыцца, што царква ня ўдзельнічае ў дзейнасьці палітычных партыяў, а ў месцах набажэнстваў не дапускаюцца мітынгі і агітацыя.

Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак адмовіўся камэнтаваць «Нашай Ніве» сытуацыю і назваць прычыны папярэджаньня.

У жніўні гарадзенскі архіяпіскап Арцемій сказаў з амбону, што старэйшаму пакаленьню і настаўнікам «на каленях трэба стаяць за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям!».

А ў канцы лістапада з пасады прэс-сакратара БПЦ сышоў Сяргей Лепін, які асудзіў разбурэньне сілавікамі народнага мэмарыялу памяці Рамана Бандарэнкі. Тады Аляксандар Лукашэнка загадаў Генпракуратуры разабрацца зь Лепіным, а таксама з каталіцкім біскупам Юрыем Касабуцкім. Абодвум сьвятарам пракуратура вынесла папярэджаньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG