Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Свабодны тэатар атрымаў брытанскі прыз The Stage Awards 2021 у намінацыі «Лепшая міжнародная трупа»


Пастаноўка раману «Школа для дурняў» праз Zoom

«Беларускі Свабодны тэатар, які лічыцца адзіным тэатрам у Эўропе, забароненым урадам з палітычных матываў, лепш за іншых зарыентаваўся ў зьменах тэатральнага ляндшафту мінулага году», — паведамляецца на сайце прэміі.

«У сакавіку Беларускі Свабодны тэатар працаваў над інсцэніроўкай раману Альгерда Бахарэвіча „Сабакі Эўропы“, які павінны былі прывезьці ў лёнданскі Barbican у траўні. Аднак кіраўнікі тэатру заклікалі калегаў спыніць пракат спэктакляў з прычыны каранавірусу», — нагадвае сайт.

Тэатар запусьціў кампанію LoveOverVirus, для якой акторы чыталі казкі, а тэатар разьмяшчаў на сваім канале YouTube пастаноўкі са сваёй 15-гадовай гісторыі. Затым была створана складаная онлайн-пастаноўка расейскага раману «Школа для дурняў» з выкарыстаньнем Zoom, піша ў тэлеграм-канале стваральнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG