Лінкі ўнівэрсальнага доступу

84-гадовага Яна Грыба аштрафавалі на 1160 рублёў, ён адмовіўся заходзіць у залю паседжаньняў


Ян Грыб (на пярэднім пляне)
Ян Грыб (на пярэднім пляне)

У судзе Першамайскага раёну Менску аштрафавалі 84-гадовага вэтэрана пратэставага руху Яна Грыба. Сума штрафу значна перавышае ягоную пэнсію.

Яна Грыба пакаралі за ўдзел у «Маршы мудрасьці» 4 студзеня. Штраф склаў 1160 рублёў. Гэта нашмат больш, чым ягоная пэнсія, адзначыў тэлеканал «Белсат».

Ян Грыб сказаў, што назаўтра пасьля акцыі яго прымусова даставілі з дому ў аддзел міліцыі Першамайскага раёну. Там склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», пасьля чаго адразу павезьлі ў суд.

Там Грыб дэманстратыўна адмовіўся браць удзел у паседжаньні на знак пратэсту супраць незаконных дзеяньняў міліцыі і судоў. Сваёй віны Ян Грыб не прызнаў. Пакуль ён заставаўся ў калідоры, судзьдзя пастанавіў пакараць яго штрафам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG