Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Электрамабілі ў Нарвэгіі занялі больш за палову рынку новых машын


Электрамабіль "Тэсла"
Электрамабіль "Тэсла"

У Нарвэгіі 54,3% аўтамабіляў, якія набылі жыхары краіны ў 2020-м, былі электрамабілямі або гібрыдамі. Гэта амаль на 5% больш, чым было ў 2019 годзе

Як паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на Службу інфармацыі дарожнага руху (OFV) у Осла, да 2025 году Нарвэгія плянуе спыненьне продажу аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня.

Самымі папулярнымі мадэлямі ў 2020 годзе сталі Audi e-tron, Tesla Model 3, Volkswagen ID.3, Nissan Leaf, а таксама гібрыдная вэрсія Volkswagen Golf.

У 2019 годзе доля прададзеных новых аўтамабіляў з нулявым выкідам шкодных рэчываў склала 49,4%.

Бум продажаў электрамабіляў у Нарвэгіі зьвязаны зь дзяржаўнымі ільготамі. У прыватнасьці, такія мадэлі не абкладаюцца шэрагам падаткаў, што дазваляе ўтрымліваць цэны на ўзроўні бэнзінавых і дызэльных аналягаў.

У Беларусі за апошні год колькасьць электрамабіляў узрасла ў 4 разы. Самыя папулярныя маркі гэтых машынаў у Беларусі — Tesla Model 3, Chevrolet (электрычны Bolt і гібрыдны Volt) і BMW i3 Rex.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG