Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 амэрыканскіх сэнатараў аспрэчаць перамогу Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах


Дональд Трамп і сэнатар Тэд Круз на перадвыбарчых дэбатах ў 2016 годзе

11 амэрыканскіх сэнатараў-рэспубліканцаў маюць намер аспрэчыць перамогу абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня ў Калегіі электараў.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай на сайце прадстаўніка Тэхасу Тэда Круза. Ён ў 2016 годзе прэтэндаваў на намінацыю кандыдатам у прэзыдэнты ад партыі, але прайграў Дональду Трампу.

Гэтыя заканадаўцы далучацца да сэнатара Джоша Гоўлі, які раней на гэтым тыдні першым заявіў, што будзе аспрэчваць вынікі выбараў. Некаторыя рэспубліканцы ў ніжняй палаце Кангрэсу таксама плянуюць аспрэчыць вынікі галасаваньня.

У сваёй заяве Круз і іншыя сэнатары паведамілі, што яны маюць намер прагаласаваць за тое, каб не ўлічваць галасы электараў са штатаў, якія, як сьцьвярджалася, вагаліся і ў якіх, паводле сьцьвярджэньняў прыхільнікаў дзейнага прэзыдэнта Трампа, адбыліся фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. Заканадаўцы маюць намер заклікаць да стварэньня ў тэрміновым парадку камісіі для расьсьледаваньня заяў пра фальсыфікацыі.

Заява сэнатараў — шмат у чым сымбалічны крок, які наўрад ці перашкодзіць Байдэну заступіць у пасаду, зазначае «Голас Амэрыкі».

  • Ніжняя палата Кангрэсу кантралюецца прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі. Некалькі рэспубліканцаў Сэнату, уключаючы лідэра рэспубліканскай большасьці Мітча МакКонэла, ужо прызналі перамогу Байдэна.
  • Акрамя таго, пазовы аб аспрэчваньні вынікаў галасаваньня не прымаюцца судамі, а службовыя асобы, адказныя за выбары, адзначаюць, што няма ніякіх сьведчаньняў аб масавых фальсыфікацыях на прэзыдэнцкіх выбарах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG