Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч пра сваю адстаўку: «Людзі мяняюцца, касьцёл застаецца»


Першая імша арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пасьля вымушанай чатырохмесяцовай паўзы, 24 сьнежня 2020
Першая імша арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пасьля вымушанай чатырохмесяцовай паўзы, 24 сьнежня 2020

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясьціў аб сваёй адстаўцы падчас імшы, якую ён правёў у дзень свайго 75-годзьдзя ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.

«Паводле кананічнага права, біскуп, які дасягнуў узросту 75 гадоў, павінен прасіць папу вызваліць яго ад абавязкаў, — цытуе каталіцкага ярарха БелаПАН. — Сёньня Ватыкан абвясьціў, што папа прыняў маю просьбу. Гэта рэальнасьць, ад гэтага мы ня можам уцячы».

Рашэньне аб адстаўцы арцыбіскупа апублікаванае 3 студзеня ў бюлетэні Залі друку Сьвятога трону.

Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію ад 2007 году.

Сёлета ён чатыры месяцы ня мог трапіць у Беларусі, бо ўлады абвінавачвалі яго ў спробе «разгайдаць краіну». Сытуацыя вырашылася толькі пасьля ўмяшаньня Ватыкану.

«Менска-Магілёўская архідыяцэзія не застанецца без кіраўніка. Апостальскім адміністратарам прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, прашу вас прыняць яго з адкрытым сэрцам. Людзі мяняюцца, а касьцёл застаецца. Дзякуй усім, прыміце блаславеньне», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч пра свайго наступніка.

Казімір Велікаселец зьяўляецца дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, летась таксама адзначыў 75-гадовы юбілей. Нягледзячы на гранічны ўзрост, папа Францішак дазволіў яму далейшае служэньне найменей на 2 гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG