Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На берасьцейца зь бел-чырвона-белай прычоскай завялі крымінальную справу


Belarusian protest activist Andrej Prystauka

Супраць берасьцейца Андрэя Прыстаўкі пачалі крымінальную справу. У ягонай кватэры правялі ператрус.

У гэтыя дні Андрэй Прыстаўка адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у адзіночным пікеце ў сваім горадзе. Як піша «Бинокль», у кватэру да мужчыны прыходзілі міліцыянты.

31 сьнежня яны прад’явілі бацькам Андрэя, якія знаходзіліся дома, пастанову пра вобшук. А затым паведамілі, што на сына завялі крымінальную справу. Брат Андрэя сказаў, што сьледчыя згадалі справу, зьвязаную з «удзелам у арганізацыі», за што яго нібыта чакае пакараньне ад 1 да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Інфармацыі пра тое, ці забралі нешта пры ператрусе, пакуль няма.

Андрэя Прыстаўку затрымлівалі ўжо 7 разоў, як у Берасьці, так і ў Менску. Ён вядомы тым, што зрабіў прычоску ў белых і чырвоных колерах, а таксама пафарбаваў бараду. На адным з маршаў у сталіцы яму пры затрыманьні зламалі руку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG