Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскую сынагогу прадалі з аўкцыёну амаль за 30 тысяч рублёў


Слонімская сынагога
Слонімская сынагога

Помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя прадалі на аўкцыёне з трэцяй спробы. Імя пакупніка Слонімскай сынагогі застаецца ў сакрэце.

У Горадні на аўкцыёне прадалі Слонімскую харальную сынагогу. Імя пакупніка пакуль не вядомае, піша «Слонімскі веснік».

Упершыню яе выставілі на аўкцыён сёлета ў траўні. Тады будынак ацанілі ў 137 тысяч рублёў, але ахвотных не знайшлося. Пазьней Лёнданскі фонд габрэйскай спадчыны выказаў жаданьне выкупіць помнік архітэктуры, унёсшы яго ў сьпіс самых значных аб’ектаў габрэйскай сусьветнай спадчыны, якім патрэбная дапамога.

Меркавалася, што кошт выкупу сынагогі зьнізяць да другога аўкцыёну, аднак яго зьнізілі ўсяго на 10%, хоць, па словах лёнданскай арганізацыі, сьпярша было абяцаньне зьнізіць суму на 50%.

Цяпер Слонімская сынагога прададзеная менш як за 30 тысяч рублёў.

У Слонімскім райвыканкаме Свабодзе сказалі, што імя пакупніка раскрыюць пасьля атрыманьня канчатковага пратаколу аўкцыёну.

Як сказаў намесьнік старшыні Слонімскага райвыканкаму Юры Чачот, пакупнік — фізычная асоба. Імя раскрыюць пасьля атрыманьня канчатковага пратаколу аўкцыёну.

Слонімская сынагога — помнік барочнай архітэктуры, яе пабудавалі ў 1642 годзе. Яна ўваходзіць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраваньні гараджан. Дзейнічала да 1940 году, а пасьля ІІ сусьветнай вайны камуністы зрабілі ў сынагозе склад і гандлёвыя памяшканьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG