Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая кадравая палітыка». Міністэрства культуры звольніла дырэктара музэя гісторыі літаратуры


Міхаіл Рыбакоў.

Нягледзячы на пісьмовы запыт на імя міністра Анатоля Маркевіча патлумачыць прычыны такога рашэньня, афіцыйнага тлумачэньня Міхаіл Рыбакоў не дачакаўся.

Дырэктар Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў мусіць пакінуць пасаду, бо «так захацелі наверсе». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«На маё пытаньне аб прычынах такой неабходнасьці мне спаслаліся на «новую кадравую палітыку кіраўніцтва», растлумачылі, што ў адваротным выпадку звольняць зь іншай фармулёўкай і іншага выбару ў мяне няма».

У выніку Рыбакоў падпісаў прапанаваны яму бланк заявы. Датай звальнення было пастаўлена 31 сьнежня.

Афіцыйнага тлумачэньня прымусу да звальненьня Міхаіл Рыбакоў не дачакаўся.

«Зрэшты, дзякуй міністру і начальніцы аддзелу кадравай работы Лісянковай, якая давяла да мяне патрабаваньне звольніцца і выступае актыўным цэнзарам „маральна-палітычных“ настрояў сваіх калегаў, за маё „вызваленьне“ ад абавязку „выжываць“ на сьціплы заробак работніка сфэры культуры і адказнасьці за даволі складаны і праблемны ўчастак працы», — адзначыў Міхаіл Рыбакоў.

«Пакуль іду ў нікуды, але, калі зачыняюцца адны дзьверы, павінны адчыніцца іншыя», — ня траціць аптымізму ён. Пры гэтым Міхаіл Рыбакоў пажадаў, каб Новы год адкрыў усім беларусам дзверы ў новую Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG